БЕЛ Ł РУС

Замест «навін з Украіны» расійскае дзяржаўнае агенцтва публікуе «навіны з Украіны і Наваросіі» ФОТАФАКТ

1.07.2014 / 11:58

Мікола Бугай

У сваіх выступах Уладзімір Пуцін заяўляў, што паўднёвыя вобласці з'яўляюцца «Наваросіяй». Сама назва сведчыць, што яны маюць належаць Расіі. Расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва цяпер адносіць навіны з поўдня Украіны да «Навінаў Наваросіі».

Баевікі абвесцілі пра стварэнне Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». На думку назіральнікаў, Расія спрабавала рэалізаваць там крымскі сцэнар. Услед за абвяшчэннем марыянеткавых «дзяржаваў» яны павінны былі дэ-факта далучыцца да Расіі.

Змена межаў Украіны — гэта першы выпадак сілавога перадзелу межаў у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Да гэтага адбываліся толькі распады федэратыўных краін (СССР, Югаславія) па межах рэспублік і аўтаномій. Існуе небяспека перарастання гэтых падзей у Трэцюю сусветную вайну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула