У Луганскай вобласці на супрацьтанкавай міне падарваўся БТР з памежнікамі
Учора падчас разведвальна-пошукавых мерапрыемстваў на мяжы ў Луганскай вобласці ўкраінскі пагранічны нарад на БТР-80 падарваўся на супрацьтанкавай міне.
Параненыя і траўмаваныя 6 памежнікаў, з іх 4 эвакуяваны ў палявы шпіталь сіл АТА.
Па выніках абследавання прылеглай мясцовасці сапёрамі выяўлена і абясшкоджана яшчэ 9 закладзеных супрацьтанкавых мін.