БЕЛ Ł РУС

ЛНР адмаўляецца скласці зброю

1.07.2014 / 13:19

Лідары самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі гатовыя скласці зброю, але пры ўмове, што ўкраінскае войска вывядуць з тэрыторыі рэспублікі.

Пра гэта заявіў «прэм'ер-міністр ЛНР» Васіль Нікіцін, каментуючы словы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб адмове працягваць перамір'е на ўсходзе краіны.

«Усе заклікі да таго, каб апалчэнцы склалі зброю, могуць абмяркоўвацца толькі пасля вываду ўкраінскіх войскаў», — такія яго словы.

«Што тычыцца рэжыму перамір'я, то яго як такога не выконвалася», - лічыць Нікіцін. Таксама, на яго думку, перамір'е не выконвалі менавіта ўкраінскія ўзброеныя сілы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула