БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуюць круізны цеплаход, каб плаваць з Брэста ў Кіеў, а то і ў Варшаву

1.07.2014 / 13:53

У Беларусі плануецца пабудаваць круізны цеплаход. Зубко.

Фота ілюстрацыйнае

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Днепрабугводшлях» Сяргея Зубко.

Паводле яго словаў, прадпрыемствам ажыццяўляецца будаўніцтва першага ў краіне круізнага цеплахода.

«Плануецца ажыццяўляць круізныя перавозкі паміж Кіевам і Брэстам», — сказаў ён.

Намеснік гендырэктара дадаў, што калі будзе адноўлены водны шлях E-40, які звяжа Чорнае і Балтыйскае мора, то перавозкі можна будзе рабіць да Варшавы.

Праект па будаўніцтве круізнага цеплахода плануецца рэалізаваць у 2015—2016 гадах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула