БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Данецка — бязлітасны бой, штурмуюць упраўленне міліцыі, ідзе эвакуацыя офісных будынкаў

1.07.2014 / 14:0

Nashaniva.com

У цэнтры Данецка — бязлітасны бой. Невядомыя людзі ў камуфляжы штурмуюць УУС вобласці і горада. Хто яны і пра прычыны боя не паведамляецца.

Як паведамілі сайту 62.ua відавочцы, стрэлы з буйнакалібернага ўзбраення раздаюцца, як мяркуецца, з боку тэрыконаў у раёне ДМЗ.

З гандлёва-офіснага будынка «Грын Плаза» пачалася эвакуацыя персаналу і наведвальнікаў, людзі выходзяць невялікімі групамі. Эвакуюецца таксама цэнтр «Данецк-сіці».

Рух трамваяў спынены на першым маршруце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула