БЕЛ Ł РУС

Павышаюцца тарыфы на паслугі ДАІ

9.07.2014 / 11:52

У Беларусі павышаюцца тарыфы на паслугі ДАІ. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 20 чэрвеня 2014 года № 47, якая апублікавана 9 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, тарыф на выезд супрацоўніка ДАІ для прыёму па месцы размяшчэння навучальнай арганізацыі кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам павышаны з 30 тыс. да 40 тыс. рублёў за гадзіну.

Гадзіна карыстання аўтадромам для навучання ваджэнню (на аўтамабілі ўладальніка) каштуе 12 тыс. рублёў (раней 9,7 тыс. рублёў).

Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмачных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых іспытах транспартных сродкаў, састаўных частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання падаражэў на 50% — да 150 тыс. рублёў за іспыт.

Выдача копій дакументаў, якія паслужылі асновай для ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў у дачыненні да транспартнага сродку, складзе 22 тыс. рублёў за камплект (раней 15 тыс.), копій матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні — 25 тыс. (20 тыс).

Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы ў межах населенага пункта да 10 кіламетраў уключна складзе 90 тыс. рублёў (раней 75 тыс.), да 20 кіламетраў уключна — 140 тыс. (115 тыс.), звыш 20 кіламетраў — 180 тыс. (150 тыс.). Па-за межамі населенага пункта — 5,5 тыс. за км.

Узгадненне зместу інфармацыі на папяровых (кнігі, брашуры, плакаты, іншая друкаваная прадукцыя) і электронных носьбітах, якая закранае сферу забеспячэння бяспекі дарожнага руху, складзе 90 тыс. за адзін друкаваны аркуш (раней 60 тыс.).

Пастанова набудзе моц праз пяць дзён пасля апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула