БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту Расіі цяпер няма

22.07.2014 / 15:13

Прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці РФ цяпер няма, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі РФ ў аўторак.

«Зразумела, прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту або цэласнасці нашай краіны, вядома, няма, гарантыя таго, перш за ўсё, стратэгічны баланс сіл у свеце», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, у дачыненні да Расіі ўсё часцей гучыць мова ультыматумаў, аднак Масква зыходзіць з таго, што праблемы павінны вырашацца шляхам дыялогу.

«Аднак сёння ў свеце ўсё часцей гучыць мова ультыматумаў і санкцый… Непажаданыя рэжымы, краіны, якія праводзяць незалежную палітыку, або проста стаяць на шляху чыіх-небудзь інтарэсаў, дэстабілізуюцца. Для гэтага ў ход ідуць так званыя каляровыя рэвалюцыі, а калі называць рэчы сваімі імёнамі, дзяржаўныя перавароты», — заявіў Пуцін.

Іншыя заявы, якія зрабіў Уладзімір Пуцін падчас паседжання Рады бяспекі РФ:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула