БЕЛ Ł РУС

Латвія ўнесла ў чорны спіс Кабзона, Валерыю і Газманава

22.07.2014 / 16:56

У панядзелак, 21 ліпеня, Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала імёны трох вядомых дзеячаў расійскай культуры, якім забаронены ўезд у Латвію. Гэта Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, а таксама Ала Пярфілава, вядомая пад сцэнічным псеўданімам Валерыя.

У «чорны спіс» уключаныя асобы, якія ў апошні час «агрэсіўна падтрымлівалі» анексію Крыма і «неаднаразова публічна прыніжальна адклікаліся аб дзеяннях Украіны».

Міністр заявіў, што калі асобы, унесеныя ў спіс, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, іх папросяць пакінуць краіну. «Шоу з арыштамі і прыцягненнем паліцыі для выправаджэння гэтых асоб ні ў якім выпадку не будзе», — адзначыў Рынкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула