Ва ўкраінскім Крэменчугу застрэлілі мэра
26.07.2014 / 11:55
У Крэменчугу (Палтаўская вобласць) раніцай 26 ліпеня быў застрэлены мэр горада Алег Бабаеў. Ён быў забіты трыма стрэламі каля пад'езда свайго дома.
Бабаеў — былы народны дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» ў 2007-2010 гадах, прэзідэнт футбольнага клуба «Ворскла» (Полтава).