БЕЛ Ł РУС

Беларускі атрад «Пагоня» рыхтуецца да адпраўкі на фронт

28.07.2014 / 15:50

Nashaniva.com

Група байцоў атраду «Пагоня» праходзіць падрыхтоўку перад адпраўкай на фронт. На старонцы атрада ў Фэйсбуку з'явіліся фоты байцоў атрада ў экіпіроўцы, якую яны атрымалі. 

Нагадаем, што атрадам «Пагоня» назвала сябе група беларусаў-добраахвотнікаў, якія вырашылі далучыцца да фарміраванняў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і ваяваць за незалежнасць Украіны ў Данбасе.

«На выходных да хлопцаў была адвезеная перадача з неабходнымі на вайне рэчамі: бронекамізэлькамі, тактычнымі акулярамі, пальчаткамі, накаленнікамі, налакотнікамі, разгрузкамі ды іншымі рэчамі. Частку з іх атрымалася здабыць бясплатна, частка была набытая за сабраныя праз [беларуску] Таццяну Елавую сродкі», — пішуць байцы.

{POLL#285}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула