БЕЛ Ł РУС

Ксенія Сабчак: Усё ў РФ даведзена да небяспечнай рысы і завязана на Пуціне. Не будзе яго — усё абрынецца

11.08.2014 / 10:6

Расея была гатовая спарадзіць уласны варыянт фашызму і, нарэшце, пераадолела гэту спакусу, але так і засталася «ў стане вечнай цяжарнасці».

Пра гэта, каментуючы агрэсію РФ супраць Украіны, заявіла расійская журналістка, апазіцыянерка Ксенія Сабчак у інтэрв'ю выданню «Собеседнік.ру».

«Дапусуім, яны пересаджалі б усіх нязгодных і напаўзгодных, калі б хапіла ахоўнікаў, увязаліся ў поўнамаштабную вайну і ўсталявалі праваслаўную дыктатуру, і потым ужо ў гэтай ідэалогіі не было ніякага шанцу. А цяпер усё зноў спынілася і доўга яшчэ будзе навісаць», — сказала яна.

Паводле яе меркаванне, у гэтым заключаецца стыль праўлення Уладзіміра Пуціна.

«Якая дыктатура? Яго могуць пра гэта прасіць, да гэтага схіляць — але яго стыль якраз іншы. Падвешванне.

Усе сітуацыі даведзены да небяспечнай рысы і завязаныя на яго. Не будзе яго — абрынецца ўсё. А пры ім — усё вісіць і можа вісець бясконца доўга. Стыль такі»,

— дадала Сабчак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула