У Данецку снарад трапіў у калонію, пачаўся бунт, уцяклі 106 вязняў
Позна ўвечары 10 жніўня ў выніку артабстрэлу снарад трапіў у жылую зону папраўчай калоніі строгага рэжыму №124 ў Кіраўскім раёне, паведамляе сайт гарсавета Данецка.
Загінуў адзін зняволены, тры чалавекі параненыя і яшчэ 15 атрымалі лёгкія раненні. Акрамя таго, снарадамі былі пашкоджаныя штаб, падстанцыя і прамзона. У калоніі ўспыхнуў бунт і 106 чалавек пакінулі месца зняволення.
Па стане на раніцу частка з іх вярнулася ў выпраўленчую ўстанову. Дакладныя лічбы будуць прадстаўленыя бліжэй да вечара.