БЕЛ Ł РУС

Знішчальнік фотарадара пад Магілёвам меў больш за 60 парушэнняў ПДР

11.08.2014 / 10:17

Улад Швядовіч

Праваахоўнікі Магілёўскай вобласці затрымалі падазраваных у спаленні фотафіксатара.

Нагадаем, што ў канцы ліпеня фотарадар, які размяшчаўся недалека ад вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна (Магілёўская вобласць) знік. Хутка камеру коштам каля 25 тыс. еўра знайшлі спаленай у лесе.

Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі атрыманыя звесткі ў дачыненні да трох жыхароў горада Магілёва, якія прыцягваліся раней за парушэнне правілаў дарожнага руху. Прычым адзін з іх меў на сваім рахунку больш за 60 парушэнняў. Двух падазраваных ужо затрымалі, месцазнаходжанне трэцяга усталёўваецца.

Ужо атрыманы першасныя паказанні па абставінах злачынства. Спецыялістамі Следчага камітэта праводзяцца працэсуальныя дзеянні ў замацаванні і атрыманні дадатковых доказаў па гэтым факце, шкода ад якога ацэненая, як асабліва буйная. СК заведзена крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 218 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае пакаранне ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, як паведамляе БЕЛТА, Магілёў і Магілёўская вобласць знаходзяцца ў лідарах па колькасці сапсаваных фотафіксатараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула