БЕЛ Ł РУС

Пад Кобрынам непаўналетняя дзяўчына на «Аўдзі» збіла чалавека — яе бацьку пагражае тэрмін

11.08.2014 / 10:46

Улад Швядовіч

Вяртаючыся з возера на бацькавай машыне 17-гадовая дзяўчына збіла веласіпедыста. Той памер на месцы.

Як паведаміла «НН» начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 9 жніўня ў 23.40,17-гадовая дзяўчына за рулём Аўдзі-100 ехала з возера. Акрамя яе ў машыне знаходзіліся яшчэ пяцёра яе сябровак. На 56-м кіламетры аўтадарогі Дзівін — Радостава дзяўчына збіла веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Мужчына, 1960 года нараджэння, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Дзяўчына была цвярозай. Правоў на карыстанне аўтамабілем яна ў сілу ўзросту яшчэ не мела. Паводле папярэдняй версіі, ключы ад машыны ёй даў сам бацька.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Лёс дзяўчыны будзе вырашаць суд.

Тэрмін пагражае і яе бацьку. Калі пацвердзіцца, што ён сапраўды дазволіў дачцэ ўзяць аўтамабіль, то згодна з арт. 317 ч.2 УК РБ ён можа атрымаць да пяці гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула