БЕЛ Ł РУС

Пад Бранскам нарадзіўся мядзведзь-бландзінка ФОТА

11.08.2014 / 11:7

У расійскім запаведніку «Бранскі лес» нарадзілася медзведзяня светла-саламянай афарбоўкі.

«Рэдкі колер, за які малое невядомага полу ужо атрымала мянушку «Бладзінка», даў магчымасць устанавіць: гэта дакладна новая, трэцяя ўжо па ліку за цяперашняе лета, пара медзведзянятаў-блізнят у запаведніку «Бранскі лес». Дзве папярэднія двойні былі зусім іншай афарбоўкі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце запаведніка.

Медзведзяня не з'яўляецца альбіносам, пра што сведчыць яго карычневы нос.

Прычына, па якой поўсць атрымала такі нечаканы колер, заключаецца ў недахопе меланіну. Пры гэтым незразумела, ці захавае медзведзяня сваю арыгінальную афарбоўку пасля лінькі.

У запаведніку адзначаюць, што 15 гадоў таму ў «Бранскі лес» завозіліся медзведзяняты з Цвярской вобласці, дзе часта сустракаюцца мядзведзі такой афарбоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула