БЕЛ Ł РУС

Сёння ФІФА правядзе сустрэчу з ФФУ наконт крымскіх клубаў

11.08.2014 / 11:32

Сёння ў Кіеве адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў Федэрацыі футбола Украіны і дэлегацыі ФІФА.

Мэтай візіту дэлегацыі стане разгляд пытання далейшага лёсу крымскіх клубаў.

Раней Расійскі футбольны саюз уключыў у другі дывізіён чэмпіянату Расіі крымскія клубы СКЧФ (Севастопаль), «Жамчужына» (Ялта) і ТСК (Сімферопаль), нягледзячы на магчымыя санкцыі.

Нагадаем, ФІФА не рэкамандавала Расійскаму футбольнаму саюзу прымаць у свой склад крымскія клубы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула