БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будзе яшчэ раз значна скарочаны дзяржаўны апарат

11.08.2014 / 13:39

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў краіне можна яшчэ ўдвая скараціць дзяржаўны апарат і значна падняць выканальніцкую дысцыпліну.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні.

«У бліжэйшы час мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэння ад дзяржаўных служачых. Не таму, што яны дрэнныя, а таму, што нам трэба падымаць выканальніцкую дысцыпліну», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за кошт чарговага скарачэння дзяржапарату будзе павышана заработная плата дзяржаўных служачых, а таксама іх статус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула