БЕЛ Ł РУС

Украінец з Нябеснай сотні стаў найлепшым аўтарам Вікіпедыі ў 2014 годзе

11.08.2014 / 14:40

Ігар Кастэнка з Нябеснай сотні стаў найлепшым вікіпедыстам года па версіі заснавальніка Вікіпедыі Джымі Вэйлза. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вікімэдыя-Украіна.

Узнагарода «Вікіпедыст года» прысуджаецца за найвялікшыя дасягненні рэдактараў і аўтараў анлайн-выдання.

Кастэнка стаў першым украінцам, які атрымаў гэтую ўзнагароду.

Актывіст Еўрамайдану быў студэнтам геаграфічнага факультэта, захапляўся журналістыкай. Актыўна ствараў допісы ва ўкраінскую Вікіпедыю, за два з паловай гады напісаў больш за 280 артыкулаў, зрабіў больш за 1600 правак. Таксама займаўся папулярызацыяй рэдагавання ўкраінскай Вікіпедыі ў сацыяльных сетках праз групу карэспандэнтаў украінскай Вікіпедыі ў Facebook, якую ён стварыў і адміністраваў.

Ігар Кастэнка быў забіты 20 лютага 2014 падчас процістаяння на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула