БЕЛ Ł РУС

Бойка дальнабояў у Вільні: п'яны голы беларус разыграў спектакль у паліцыі

11.08.2014 / 14:59

У ноч на панядзелак віленскім паліцэйскім прыйшлося ўціхамірваць шасцярых дальнабойшчыкаў: адзін з іх разыграў спектакль і ў паліцыі, у суд яго даставілі напаўголым.

«У такім выглядзе мяне прывезлі ў камісарыят», — заявіў у Віленскім участковым судзе 35-гадовы грамадзянін Беларусі Дзмітрый Андрайчук, які некалькі гадоў працуе кіроўцам у кампаніі Girteka. Яго прывезлі ў суд у спартыўных шортах.

Цела мужчыны было ўсеяна сінякамі і ранамі — ён пацярпеў падчас бойкі з іншымі кіроўцамі вялікагрузных машын. Акрамя таго, ён аказаў супраціў паліцыі.

Суддзя прызначыла яму за адміністрацыйнае парушэнне штраф.

Паводле матэрыялаў справы, каля 00:40 Андрэйчук і яшчэ пяцярых мужчын даставілі ў 2-і Віленскі камісарыят паліцыі. Яны пабіліся на стаянцы для машын.

Нецвярозы Андрэйчук быў абураны тым, што яго затрымалі - ён аказаў супраціў паліцыі, прыйшлося прымяніць электрашокер, толькі пасля гэтага яго атрымалася зачыніць у КПЗ.

У крыві Андрэйчук было 1,12 праміле алкаголю.

У судзе ён сказаў, што аказаў супраціў толькі таму, што не хацеў, каб яго зачынялі ў КПЗ.

Ён не захацеў растлумачыць, па якой прычыне паміж кіроўцамі разгарэўся канфлікт, што перарос у бойку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула