БЕЛ Ł РУС

Дывэрсія ля Негарэлага

28.11.2007 / 21:43

Nashaniva.com

Па факце выяўленьня выбуховага прыстасаваньня на чыгуначных пуцях ля Негарэлага расьсьледуецца крымінальная справа па артыкуле «Дывэрсія»

Крымінальная справа па артыкуле 360 (дыверсія) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь расследуецца па факце выяўлення 27 лістапада на чыгуначных пуцях у 200 метрах ад станцыі Негарэлае (Мінскі раён, напрамак Мінск — Баранавічы) выбуховага прыстасавання.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, падазроны скрутак у 12.15 знайшоў абходчык. Рух цягнікоў на гэтым участку Беларускай чыгункі быў закрыты да 15.00. Група размініравання вывезла невядомы прадмет, які затым быў адпраўлены на экспертызу. У гэты час па дадзеным факце ў мінскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце была распачата крымінальная справа па арт. 340 (падманнае паведамленне аб небяспецы) КК.

Вынікі экспертызы сталі вядомыя 28 лістапада. Высветлілася, што ў скрутку былі рэальныя выбухованебяспечныя прадметы. Паводле звестак БелаПАН, гэта — ручная граната і чатыры шашкі з вытворнай тратылу. Пры гэтым у органах унутраных спраў заяўляюць, што спрацаваць гэтае прыстасаванне не магло, паколькі не было механізму падрыву.

Паводле інфармацыі агенцтва, пасля атрымання вынікаў экспертызы справа была перакваліфікаваная. У дзеяннях невядомых устаноўлены састаў злачынства, прадугледжанага арт. 360 (дыверсія) КК. Для далейшага расследавання матэрыялы перададзены ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула