Абама заклікаў Шатландыю захаваць адзінства Брытаніі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў Twitter заклікаў шатландцаў прагаласаваць супраць іх аддзялення ад Вялікабрытаніі.
«Вялікабрытанія з'яўляецца выключным партнёрам для Амерыкі і сілай дабра ў зменлівым свеце. Я спадзяюся, што яна застаецца моцнай, надзейнай і адзінай», — напісаў Барак Абама ў афіцыйным Twitter Белага Дома.
Рэферэндум у Шатландыі праходзіць у чацвер, 18 верасня.