Косава далучылася да санкцый супраць Расіі
Урад Косава ухваліў увядзенне санкцый у дачыненні да Расіі за сітуацыю на ўсходзе Украіны.
Як паведамляецца на сайце ўрада Косава, рашэнне аб санкцыях прынялі ў знак салідарнасці з ЗША і краінамі Еўрасаюза.
«Гэта рашэнне звязана з падтрыманнем міжнароднага парадку і з'яўляецца спробай пакарання за парушэнне суверэнітэту незалежнай дзяржавы і за агрэсію Расійскай Федэрацыі ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні кабінета міністраў.
Пра якія канкрэтна санкцыі гаворыцца, косаўскія ўлады не паведамляюць.
Расія не прызнае незалежнасць Косава, і ў Масквы няма дыпламатычных адносін з Прышцінай, таму экспарт тавараў у РФ адтуль немагчымы.