Украінскі батальён «Азоў» стаў палком
Reuters.com
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы паведаміў «Азоў». У паведамленні гаворыцца, што батальён расфармаваны, але на яго базе ствараецца аператыўны полк.
«Нас пашыраюць да палка. Віншуем усіх нашых братоў і асаблівага нашага камандзіра Андрэя. Гэта найлепшае прызнанне заслуг для ўсіх нас», — падкрэсліваецца ў паведамленні.
У «Азове» паведамілі, што згодна з распараджэннем міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава за выдатныя заслугі перад радзімай на базе батальёна ствараецца полк. «Батальён «Азоў» стаў першым з добраахвотніцкіх узброеных фарміраванняў, што пашырылі да палка», — гаворыцца ў паведамленні.