БЕЛ Ł РУС

ЕЭК абнуляе пошліны на камплектуючыя для электратэхнікі

18.09.2014 / 12:1

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла ўстанавіць нулявую стаўку ўвазной мытнай пошліны на асобныя віды камплектуючых для вытворчасці электратэхнікі. 

«Рашэнне тычыцца корпусных элементаў і электронных модуляў, якія выкарстоўваюцца ў вытворчасці электратэхнічнай прадукцыі для чыгуначнай, нафтагазавай, энергетычнай галінаў прамысловасці, а таксама для лічбавага тэлебачання і спецыяльных сродкаў сувязі», — паведаміў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

«Зніжэнне стаўкі дазволіць скараціць затраты і павысіць канкурэнтаздольнасць гатовай прадукцыі», — мяркуе ён. 

Рашэнне набудзе моц праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула