БЕЛ Ł РУС

Беларуска ў Шатландыі: Гэтая краіна ўжо не будзе ранейшай

18.09.2014 / 13:18

У Шатляндыі праходзіць рэфэрэндум аб незалежнасьці. Радыё «Свабода» зьвязалася зь беларускай Тацянай Касьцюковіч, якая жыве ў Шатляндыі ў вёсцы Балмула непадалёк ад гораду Сэнт-Эндрус.

«Людзі тут думаюць, што яны больш аддаюць у супольную скарбонку, чым бяруць зь яе, — расказала Тацяна Касьцюковіч. — Людзі тут глядзяць на дзьве суседнія краіны: мы хочам быць такімі ж багатымі, як Нарвэгія, і мець такія ж адносіны з Англіяй, як Ірляндыя.

Шатляндыя вельмі моцная і ў сельскай гаспадарцы, рыбу прадае на ўсю Эўропу, унівэрсытэцкая сыстэма вельмі знакамітая, і шэраг іншых пазыцый. Але вялікая стаўка была на нафту, хаця ў апошнія гады запасы нафты ўжо не такія вялікія, як былі раней.

У той жа час шатляндцы зацікаўленыя ў тым, каб і надалей карыстацца супольным фунтам стэрлінгаў у якасьці валюты.

Што датычыць абароннай сфэры, то незалежнікі хочуць вываду са сваёй тэрыторыі брытанскай ядзернай зброі. Сваё войска Шатляндыя будзе мець, але яно будзе няядзернае.

Цяпер тут усе спрачаюцца, шмат дыскусій ідзе. Прыблізна палова на палову «за» і «супраць». Людзі, якія ніколі ў жыцьці не галасавалі ні на якіх выбарах, цяпер зарэгістраваліся галасаваць. Усе абмяркоўваюць будучыню, часам вельмі горача.

Незалежна ад вынікаў - Шатляндыя ужо ніколі ня будзе ранейшай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула