БЕЛ Ł РУС

Літоўскі дыпламат заклікаў бізнэс не шукаць лёгкіх шляхоў у Расію праз Беларусь

18.09.2014 / 13:23

Беларусь можа дапамагчы некаторым літоўскім вытворцам і пастаўшчыкам сыравіны, якія пацярпелі ад расійскага эмбарга, аднак банальнае пераклейванне этыкетак і фальсіфікацыя паходжання прадукту пагражаюць патэнцыйнымі стратамі.

Гэта адзначае ў сваёй публікацыі ў чацвер літоўская бізнэс-газета Verslo zinios.

Камерцыйны аташэ Літвы ў Беларусі Відмантас Вербіцкас адзначае, што ёсць тры спосабы, якімі можа скарыстацца літоўскі бізнэс: продаж сыравіны і паўфабрыкатаў беларускім перапрацоўшчыкам, вытворчасць прадукцыі паводле заказаў беларускіх кампаній і пад іх гандлёвымі знакамі, а найбольш цікавіць Беларусь наступны спосаб — стварэнне сумеснага бізнесу.

«Аднак варта мець на ўвазе, што беларуская сельская гаспадарка яшчэ ў большай ступені, чым уся астатняя эканоміка, кантралюецца дзяржавай», — засцерагае Вербіцкас.

Паводле яго слоў, санкцыі Расіі не будуць доўжыцца вечна, таму яны не могуць быць асноўным матывам інвестыцый у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула