«Спадзяюся, Пуцін не будзе больш пасылаць расійскіх салдат на Данбас»
Журналіст года Ілля Азар на ўручэнні прэміі расійскага часопіса выступіў з прамовай, якую, па яго ж словах, хутчэй за ўсё, адусюль выражуць. Часопіс GQ публікуе яе.
Па-першае, хачу падзякаваць былому галоўнаму рэдактару «Lenta.ru» Галіне Цімчанка і вечнаму галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву за тое, што далі мне магчымасць у наш несвабодны час аб'ектыўна апісваць падзеі на і ва Украіне.
Па-другое, я расцэньваю гэтую прэмію не як асабістую, а як калектыўную ўсім маім калегам, хто ездзіў і ездзіць на Данбас, хто рызыкуе там сваім жыццём.
А ў першую чаргу Андрэю Сценіну, які куды больш за мяне варты гэтай прэміі, і не толькі таму, што навекі застаўся там у бронекамізэльцы, а я стаю тут у дзіўным смокінгу.
Па-трэцяе, мне наогул дзіўна стаяць тут, бо ўсе астатнія атрымліваюць прэмію за нешта добрае: а я не адчыніў рэстаран, не зняўся ў кіно, я не трэндсэтэр, я нават не напісаў сенсацыйнае расследаванне, я проста апісваў тое, што адбываецца ва Украіне. І лепш бы там нічога не адбывалася.
Лепш бы на Майдане не загінулі людзі, Крым не анексавала б Расія, вы б працягвалі есці французскія вустрыцы, а на Данбасе не пачалася вайна і не паміралі б мірныя жыхары.
Спадзяюся, што Уладзімір Пуцін не будзе больш пасылаць рускіх салдат і ўзбраенне ў Данбас, украінская армія не будзе бамбіць гарады,
а расійскія тэлеканалы не будуць распальваць нянавісць і хлусіць па тэлевізары і ў наступным годзе прэмію атрымае цудоўны кінакрытык Долін ці мой добры прыяцель і выдатны рэпарцёр Ягор Мастоўшчыкаў.
***
Цырымонія «GQ Чалавек года» будзе паказаная на тэлеканале СТС ў ноч з на 20 верасня ў 00:20 паводле маскоўскага часу.