БЕЛ Ł РУС

Дэвід Кэмеран прыгразіў Расіі новымі санкцыямі

14.11.2014 / 8:18

Бі-Бі-Сі

Дэвід Кэмеран і прэм'ер Аўстраліі Тоні Эбат, фота Reuters.com

Дзеянні Расіі на ўсходзе Украіны могуць прывесці да пашырэння санкцый супраць Масквы, заявіў брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран.

Як заявіў Кэмеран у сталіцы Аўстраліі Канберы напярэдадні саміту «Вялікай дваццаткі», Расія павінна дазволіць Украіне развівацца як «незалежнай і свабоднай краіне, здольнай свабодна выбіраць свой шлях».

«Калі Расія абярэ пазітыўны падыход да свабоды і адказнасці Украіны, гэта можа прывесці да адмены санкцый. Калі Расія працягне пагаршаць сітуацыю, гэта можа прывесці да іх пашырэння. Усё проста», — сказаў брытанскі прэм'ер.

Украіна абвінавачвае Расію ў адпраўцы калон ваеннай тэхнікі і пяхоты на тэрыторыі на ўсходзе краіны, якія кантралююцца сепаратыстамі. НАТА і АБСЕ пацвярджаюць гэтыя звесткі, а Масква іх адмаўляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула