Пішуць у Фэйсбуку: «Цэнтр Гародні нагадваў гета» перад прыездам Лукашэнкі
«Цэнтр Гародні ўвечары нагадваў нейкае гета: снуюць амаль адны міліцэйскія машыны, людзей практычна няма, дый тыя, хто трапляюцца, выглядаюць як «супрацоўнікі ў цывільным». З іншымі аўто наогул цікава: міма мяне праехала адна з «гукаўзмацняльнікамі» і… зачыненымі жалюзі на вокнах))) Звычайны такі вечар ў Заходняй Беларусі», — піша ў сваім Фэйсбуку эканаміст Вольга Крапоціна.
Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае з інспекцыяй горад над Нёманам.