БЕЛ Ł РУС

Ісламскія тэрарысты адсеклі галаву яшчэ аднаму амерыканцу

17.11.2014 / 0:25

СГ

Новай ахвярай стаў супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі Пітэр Касіг.

Касіг працаваў у арганізацыі, што размяркоўвае гуманітарную дапамогу. Спачатку ён рабіў у Ліване, пасля ў Сірыі. Тэрарысты захапілі яго ў кастрычніку 2013 года каля горада Дэйр-эз-Зор у Сірыі.

У палоне яго змусілі прыняць іслам і далі яму новае імя Абдул-Рахман.

Тэрарысты належаць да так званай «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДзІЛ). ІДзІЛ называе сябе «халіфатам», дзяржавай усіх мусульманаў, і мае намер захапіць усе землі, якія калісьці належалі мусульманам, у тым ліку Каўказ і Іспанію. Пакуль жа яна спрабуе захапіць Сірыю і Ірак, але з пачаткам амерыканскіх авіяўдараз вымушаная адступаць і там.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула