Выбух у каледжы ў Алматы: адзін чалавек загінуў, восем паранена
tegrinews.kz
Выбух гранаты адбыўся ў адной з навучальных устаноў у Алматы (Казахстан) у будынку па праспекце Райымбека, паведамляе tengrinews.kz.
Выбух гранаты прагрымеў на другім паверсе навучальнай установы каля 9:00 па мясцовым часе. Раён ачэплены, ідзе эвакуацыя.
Выбух прагрымеў у будынку каледжа моды і дызайну на ўроку пачатковай вайсковай падрыхтоўкі.
Загінула адна з навучэнцаў, яшчэ восем чалавек, у тым ліку выкладчык, атрымалі розныя траўмы. Па словах аднаго з студэнтаў каледжа, выбух гранаты здарыўся на другім ўроку, адразу пасля гэтага ўсе навучэнцы былі эвакуяваныя. Таксама студэнты распавялі пра тое, што выкладчык ПВП пачаў працаваць у каледжы нядаўна.
Следству давядзецца высветліць, чаму на занятку апынулася баявая граната замест вучэбнай.