БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту працягваюць падзенне

17.11.2014 / 10:45

Цэны на нафту працягнулі зніжэнне ў панядзелак, 17 лістапада, паведамляе Bloomberg. Да гэтага ў пятніцу, 14 лістапада на рынку быў адзначаны скачок цэнаў на «чорнае золата».

У канцы мінулага тыдня студзеньскія ф'ючарсы нафты маркі Brent каштавалі 79,41 даляра за барэль, рост склаў каля 3% да папярэдняга закрыцця таргоў.

Сёння ж цана на нафту працягнула зніжэнне.

На 10:00 па маскоўскім часе, цана студзеньскіх ф'ючэрсаў паўночнаморскай нафты на лонданскай біржы ICE Futures склала 78.63, што на амаль адсотак менш, чым на час папярэдняга закрыцця таргоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула