БЕЛ Ł РУС

Расія высылае некалькі польскіх дыпламатаў

17.11.2014 / 11:11

Шэраг польскіх дыпламатаў будуць выдвараныя з Расіі «за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам».

Пра гэта гаворыцца ў каментары дэпартамента інфармацыі і друку Міністэрства замежных спраў Расіі.

У ведамстве ўдакладнілі, што гэтыя меры сталі адказам на высылку з Польшчы расійскіх дыпламатаў.

«Так, на вялікі жаль, польскія ўлады сапраўды распачалі такі недружалюбны і нічым неабгрунтаваны крок. У сувязі з гэтым расійскім бокам распачатыя адэкватныя меры ў адказ», - падкрэслілі ў МЗС.

У сярэдзіне кастрычніка польскія СМІ паведамілі аб планах кіраўніцтва краіны выслаць расійскіх дыпламатаў. У прыватнасці, газета Rzeczpospolita пісала, што гэта звязана з затрыманнем польскага афіцэра, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі.

Таксама выдвараныя з Польшчы могуць быць не толькі дыпламаты, але і і некалькі расійскіх грамадзян, якія жывуць і працуюць на тэрыторыі краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула