БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Гісторыя КДБ — гераічны летапіс самаадданага служэньня Айчыне многіх пакаленьняў

20.12.2007 / 16:21

Nashaniva.com

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў супрацоўнікаў КДБ з 90‑годзьдзем з дня ўтварэньня органаў дзяржаўнай бясьпекі

З 90‑годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай бяспекі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў іх ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца: «Гісторыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі — гераічны летапіс самаадданага і самаахвярнага служэння Айчыне многіх пакаленняў лепшых сыноў і дачок Радзімы». Адзначаецца, што сёння на пярэднім рубяжы абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, яе канстытуцыйнага ладу і эканамічных інтарэсаў нясуць службу верныя прадаўжальнікі лепшых традыцый старэйшых пакаленняў супрацоўнікоў дзяржбяспекі. Ім «даверана ўмацоўваць нацыянальную бяспеку, абараняць сваю краіну ад сучасных выклікаў і пагроз, якія зыходзяць ад міжнароднага тэрарызму, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцці, дэструктыўных дзеянняў замежных спецслужбаў», падкрэсліваецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі будуць з гонарам выконваць ускладзеныя на іх задачы, аддаваць усе сілы для працвітання Беларусі.

БЕЛТА

Глядзі яшчэ
Як засноўвалі ЧК: адразу тэрор і расстрэлы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула