БЕЛ Ł РУС

Дачок Абамы абвінавацілі ў адсутнасці манер, але потым прынеслі прабачэнні

30.11.2014 / 14:38

Прадстаўніца Рэспубліканскай партыі абвінаваціла дачок прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў непавазе і адсутнасці манер.

Быццам бы Саша і Малія былі неяк не так апранутыя і не так паводзілі сябе падчас традыцыйнай цырымоніі ў Дзень падзякі.

Каментар на старонцы ў Facebook кіраўніцы дэпартамента камунікацый кангрэсмена-рэспубліканца Стывена Фінчэра Элізабет Лаут выклікаў скандал.

Пасля рэзкай крытыкі паведамленне было выдаленае, а сама Лаут выбачылася за свае «крыўдныя словы».

Лаут напісала, што ў 16-гадовай Маліі і 13-гадовай Сашы, якія ў час цырымоніі стаялі побач з бацькам, быў нудны выгляд.

На яе думку, дзяўчаты павінны былі «паспрабаваць паказаць трохі добрых манер. Прынамсі з павагай паставіцца да той ролі, якую ім даводзіцца выконваць».

Больш за тое, паводле Лаут, у тым адзенні, якую выбралі дзяўчынкі, можна з'явіцца толькі ў бары.

Яе каментары выклікалі абурэнне ў сацыяльных сетках. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна спрабуе чапляцца да дзяўчынак-падлеткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула