БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак і патрыярх Варфаламей: Мы молімся за мір ва Украіне

30.11.2014 / 18:7

AP

Папа Францішак у апошні дзень свайго візіту ў Турцыю заклікаў пакласці канец расколу паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой, які ідзе яшчэ ад 1054 года.

Папа ўзяў удзел у літургіі ў Стамбуле, якую адслужыў духоўны лідар усіх праваслаўных патрыярх Варфаламей I.

Абодва святары выказалі занепакоенасць у сувязі з пераследам хрысціян на Блізкім Усходзе, а таксама заклікалі да міру ва Украіне.

«Мы молімся за мір ва Украіне, краіне старажытнай хрысціянскай традыцыі, і мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі наладзіць дыялог і паважаць міжнароднае права, каб пакласці канец канфлікту і даць украінцам магчымасць жыць у гармоніі», — гаворыцца ў іх сумеснай заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула