У Мазыры хуліганы ссеклі навагоднюю ёлку
У Мазыры хуліганы ссеклі ўпрыгожанае дрэва каля палаца культуры «40 год Кастрычніка», што на вуліцы 8 сакавіка.
Хто і як гэта рабіў, вартаўнік палаца культуры не бачыў. Раніцай ёлка вышынёй амаль 6,5 метраў ляжала каля таго месца, дзе яе ўсталявалі перад навагоднімі святамі. Прычым ад асновы да зруба было каля 1,7 метраў. Адзіная гірлянда, якая ўпрыгожвала ёлку, засталася на ёй.
Аб усім убачаным вартаўнік адразу паведаміў у міліцыю. Цяпер зламыснікаў шукаюць. Афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава патлумачыла, чым пагражае выхадка: Мазырскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 339 «Хуліганства», якая прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі да трох гадоў.