БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч заклікае падтрымаць Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах

16.01.2015 / 11:36

Экс-кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні савета рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён заменіць Анатоля Рубінава, які датэрмінова падаў у адстаўку.

Выступаючы на пазачарговай сесіі савета рэспублікі 16 студзеня Мясніковіч заклікаў яго чальцоў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

«Як вы ўсе ведаеце, 2015 год — год прэзідэнцкіх выбараў. У гэты няпросты, вельмі складаны для нашай краіны час неабходна яшчэ больш шчыльна згуртавацца вакол нашага лідэра Аляксандра Лукашэнкі, падтрымаць яго і дапамагчы з выбарам свайго кандыдата тым, хто яшчэ не вызначыўся», — перадае interfax.by словы Мясніковіча.

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 15 лістапада 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула