21 беларускі пенсіянер працягвае працаваць пасля 90 гадоў
Больш за 600 тысяч беларускіх пенсіянераў працягваюць працаваць, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. 21 чалавек з гэтых шасцісот тысяч працуюць і пасля 90-гадовага юбілею.
На 1 студзеня 2015 года ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне зарэгістравана 2,565 млн пенсіянераў. 64 тыс. з іх працягваюць працаваць. Цікава, што працоўных на пенсіі жанчын у Беларусі ўдвая больш, чым мужчын: 428 тыс. супраць 216 тысяч.
Валерый Кавалькоў распавёў, што ўдзельная вага працуючых пенсіянераў расце з года ў год. На 1 студзеня 2013 г. працавала 23,4% людзей, якія атрымліваюць пенсіі, на 1 студзеня 2014 года — ужо 23,8%.