БЕЛ Ł РУС

Пошта TUT.BY пяройдзе з Google да «Яндэкса»

16.01.2015 / 15:30

Аляксандр Арсёнаў

+ як не згубіць звесткі

Беларускі партал TUT.BY паведаміў аб пераносе сэрвісу электроннай пошты на сэрвіс «Яндэкса». Некаторым карыстальнікам прыйдзецца пераналадзіць праграмы на камп’ютарах і тэлефонах.

Перанос пошты на «Яндэкс» адбудзецца ў сувязі з закрыццём кампаніяй Google усіх сэрвісаў электроннай пошты, што не знаходзяцца на дамене gmail.com. Да такіх адносілася і пошта TUT.BY. Партал дамовіўся з расійскай кампаніяй «Яндэкс» аб пераносе пошты на іх сэрвіс.

Пераход адбудзецца не пазней за 15 красавіка.

Будзе перанесена больш за 2 мільёны акаўнтаў. Адрасы пошты (напрыклад, abc123@tut.by) не зменяцца. Захаваюцца ўсе папкі і архіў паведамленняў. Зменіцца дызайн старонкі mail.tut.by. Таксама да акаўнту @tut.by нельга будзе прывязаць Android-смартфоны і акаўнты на сэрвісах Google.

Тым, хто выкарыстоўваў паштовыя праграмы на камп’ютарах ці смартфонах, прывязваў да акаўнту TUT.BY смартфон на Android альбо сэрвісы Google (Каляндар, Google Drive, Youtube і г.д.) трэба цягам бліжэйшых 10 дзён перанесці звесткі і змяніць налады.

***

Першапачатковая ідэя TUT.BY была ў стварэнні паштовага сэрвісу для беларусаў накшталт расійскага Mail.ru, але да адкрыцця ўвосень 2000 года трансфармавалася ў партал накшталт папулярнага тады Yahoo. У 2007 годзе беларускі паэт Андрэй Хадановіч прадставіў кнігу вершаў «Сто лі100ў на TUT.BY». У 2009 годзе пошта TUT.BY была пераведзеная з уласнага сэрвісу на сэрвіс Google.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула