БЕЛ Ł РУС

Саўка ды Грышка: «Не глядзі проці ночы расейскае ТБ!»

8.02.2015 / 10:9

Саўка, музычны герой Лявона Вольскага, пераглядзеў расейскага тэлебачання так, што ледзь не з’ехаў з глузду.

Саўка:

Рускія каналы я пераключаў,

І, знаеце, ад ужаса я дажа закрычаў.

Там, на Украіне, хунта і фашызм.

А у нас тут тожа… нацыяналізм.

Грышка:

Сьцеражыся, Саўка!

Я кажу табе:

Не глядзі проці ночы

Расейскае ТБ!

Саўка:

На лацінку школы пераводзяцца.

Усе ў вышыванках хараводзяцца.

Што эта такое?! Што за прэцэдзент?

Як жа дапусціў такое прэзідзент?

Грышка:

Сьцеражыся, Саўка!

Я кажу табе:

Не глядзі проці ночы

Расейскае ТБ!

Саўка:

Нет уж, вы пазвольце! Дайце мне калаш!

Я гатоў бароцца за мір рускі наш.

За скрэпы духоўныя мы пайдзём вайной!

Ой, што эта была? Гдзе я? Што са мной?

Грышка:

Ну, вось бачыш, Саўка,

Я ж казаў табе:

Гэта небяспечна —

Расейскае ТБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула