МВФ дае Украіне крэдыт на $17,5 млрд
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка МВФ Крысцін Лагард.
Па словах Лагард, яна вельмі ўзрадавалася таму, што перамовы па прадастаўленні фінансавай дапамогі Украіне завяршыліся. Праграма крэдытавання пашырана на $ 17,5 млрд, крэдыт выдзяляецца на чатыры гады.
Пагадненне на дадзены момант носіць папярэдні характар, праграма падлягае ўхваленню праўлення МВФ. Такім чынам агульны аб'ём праграмы дапамогі МВФ дасягне $ 40 млрд.