Адна з журналістак, што асвятляе перамовы ў Мінску, шпіталізавана
Адну з журналістак, што асвятляла ўсю ноч перамовы «нармандскай чацвёркі» ў Мінску, шпіталізавалі.
Прадстаўнік арганізатараў мерапрыемства паведаміў, што хуткую дапамогу для супрацоўніцы агенцтва «Інтэрфакс-Захад» давялося выклікаць пасля таго, як яе самаадчуванне рэзка пагоршылася.