БЕЛ Ł РУС

Украіна прызнала ўзброеных добраахвотнікаў і цывільных валанцёраў ветэранамі вайны

8.04.2015 / 7:25

Аляксандр Гелагаеў

Дзмітрый Яраш

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала законапраект, які прызнае асобаў, якія абаранялі незалежнасць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласць дзяржавы, ветэранамі вайны, паведаміў тэлеканал hromadske.tv.

Праз выкарыстанне фармулёўкі, паводле якой статус удзельніка баявых дзеянняў атрымліваюць сябры «іншых вайсковых фармаванняў, якія абаранялі незалежнасць Украіны і бралі непасрэдны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі», атрымліваецца, што дабраахвонікі розных недзяржаўных патрыятычных аддзелаў таксама вызнаюцца ветэранамі.

Праўда, умовай атрымання такога статусу з'яўляецца ўключэнне на нейкім этапе такіх аддзелаў у склад Узброеных сіл Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў ці Нацыянальнай гвардыі.

Да таго ж статус інваліда вайны атрымліваюць тыя, хто атрымаў цяжкія раненні з ліку дабраахвотнікаў і валанцёраў пры правядзенні антытэрарыстычнай апэрацыі супраць расейскіх баявікоў.

Добраахвотнікі нацыяналістычнай арганізацыі Правы Сектар, сярод якой ёсць і беларусы, спадзяваюцца на паступовую легалізацыю сваіх фармаванняў пасля таго, як лідар ПС Дзмітры Яраш стаў дарадцам у Генштабе Украіны, паведаміла журналістка і сяброўка Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса ПС Алена Белазерская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула