БЕЛ Ł РУС

Шасцярых армянскіх актывістаў арыштавалі за «падрыхтоўку да масавых беспарадкаў»

8.04.2015 / 8:29

У Арменіі арыштавалі лідэра апазіцыйнага руху «Устаноўчы парламент» Жырайра Сефіляна і некалькіх яго таварышаў па падазрэнні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, паведамляе «Каўказскі вузел».

Па дадзеных выдання, падрыхтоўка да беспарадкаў інкрымінуецца пяцярым актывістам, яшчэ адзін — Арам Акапян - абвінавачваецца ў захоўванні ручной гранаты.

Члены «Устаноўчага парламента» планавалі арганізаваць акцыі пратэсту 24 красавіка — у дзень сотай гадавіны з моманту пачатку генацыду армянаў ўладамі Асманскай імперыі. Якія звесткі маюцца ў следчых па падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, пакуль невядома.

Грамадзянская ініцыятыва «Устаноўчы парламент», раней вядомая пад назвай «Перадпарламент», існуе ў Арменіі з 2012 года. Рух мае намер стаць «альтэрнатыўным органам» улады, што выступае за стварэнне «дзяржаўнай нацыянальнай сістэмы кіравання, дэмакратычнай дзяржавы, за дэ-юрэ далучэнне Арцаха (Нагорнага Карабаха) да Арменіі і арганізацыі пераходнага перыяду для дэкаланізацыі краіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула