Прадстаўнік Пуціна ў Сібіры мяркуе, што да пажараў у Забайкаллі можа мець дачыненне апазіцыя
tvrain.ru
Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе Мікалай Рагожкін выказаў здагадку, што ў Забайкаллі дзейнічае група апазіцыянераў-падпальшчыкаў.
Пра гэта ў пятніцу, 17 красавіка, паведамляе «Чита.ру».
Па словах паўнамоцнага прадстаўніка, у рэгіёне можа працаваць спецыяльна навучаная група апазіцыі. Рагожкін заявіў, што не можа зразумець, як адразу ў некалькіх раёнах паўсталі пажары, паведамляе выданне.