БЕЛ Ł РУС

МНС сёння праверыць сістэму апавяшчэння насельніцтва праз тэлебачанне і FM

25.04.2015 / 8:12

Тэставанне з выкарыстаннем бягучага радка «Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь» пройдзе з 10.00 да 12.00 на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі («Беларусь 1», Беларусь 3, НТВ-Беларусь), тэлеканалах АНТ, «Сталічнае тэлебачанне», «РТР-Беларусь» і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання IPTV «ZALA».

Пазней (з 14.15 да 14.30) будзе праверка з выкарыстаннем перахопу эфіру FM-радыёвяшчальных станцый з тэкстам «Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь».

МНС просіць паставіцца з разуменнем да неабходнасці падобных праверак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула