БЕЛ Ł РУС

Керы: Расія не да канца выконвае мінскія пагадненні

25.04.2015 / 7:31

Санкцыі ў дачыненні да Расіі застануцца ў сіле, пакуль не будуць выкананыя мінскія пагадненні, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

Паводле яго слоў, Расіі пакуль не ўдалося дабіцца поўнай рэалізацыі дамоўленасцей.

Ён таксама паведаміў, што на гэтым тыдні правёў тэлефонную размову са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Гаворка, паводле яго слоў, у ліку іншага ішла аб расійскай гуманітарнай дапамозе ўсходу Украіны.

ЗША і еўрапейскія краіны абвінавачваюць Расію ў падтрымцы ўзброеных прыхільнікаў самаабвешчаных рэспублік у Данбасе. Масква паслядоўна адмаўляе датычнасць да канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула