БЕЛ Ł РУС

Еўропа адзначае 70-годдзе перамогі над нацыстамі

8.05.2015 / 8:5

Nashaniva.com

Лідары краін ЕС сабраліся ў польскім горадзе Гданьску для ўдзелу ў цырымоніі, прысвечанай 70-годдзю з дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

Галоўная частка цырымоніі пачалася апоўначы па мясцовым часе на паўвостраве Вестэрплятэ, дзе прагучалі першыя стрэлы Другой сусветнай вайны.

На мерапрыемствы ў Гданьску прыбылі, у тым ліку, лідары Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Румыніі і Украіны. Таксама ў цырымоніі бярэ ўдзел генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Розныя памінальныя мерапрыемствы пройдуць 8 мая і ў большасці іншых еўрапейскіх краін.

Шырокія ўрачыстасці праходзяць у Вялікабрытаніі.

А Нідэрланды адзначылі свой уласны Дзень Перамогі ў сераду, даўшы даніну памяці канадскім вайскоўцам, якія вызвалілі краіну ад нацыстаў.

Украіна таксама ўпершыню адзначае 8 Мая, прычым не адмяняючы і святкаванне Дня Перамогі 9 мая.

Расія і Беларусь адзначаюць Дзень Перамогі заўтра, 9 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула