БЕЛ Ł РУС

Частка АЭС у Нью-Ёрку не працуе пасля пажару

11.05.2015 / 7:20

АЭС Indian Point у амерыканскім штаце Нью-Ёрк часткова не працуе. Напярэдадні стала вядома, што ў суботу на станцыі адбыўся пажар, які ўдалося хутка патушыць.

Тым не менш адзін з блокаў станцыі быў адключаны, два іншых працягвалі працаваць.

Губернатар Нью-Ёрка Эндру Куома наведаў АЭС і выказаў занепакоенасць інцыдэнтам, бо станцыя знаходзіцца ўсяго ў 65 км ад горада Нью-Ёрка.

Акрамя таго, стала вядома, што ў раку Гудзон патрапіла масла з трансфарматараў станцыі.

У кіраўніцтве кампаніі Energy Corp, якая ажыццяўляе эксплуатацыю АЭС, запэўнілі, што ніякай пагрозы ў сувязі з пажарам ні для супрацоўнікаў станцыі, ні для мясцовых жыхароў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула